Стол гадзіншчыка
Па меры гатоўнасці пад час будаўніцтва памяшканняў Мінскага гадзіннікавага завода ў іх мантавалася тэхналагічнае абсталяванне. Першымі фарміраваліся зборачныя і механічныя цэхі. Найболей падрыхтаваным для працы быў зборачны цэх. У ім ужо былі абсталяваны вось такія працоўныя месцы і падрыхтаваны прылады.
Перад вамі – стол гадзіншчыка. За такімі сталамі ў 1950-х гг. гадзіншчыкі нашага завода збіралі першыя гадзіннікі. Падлакотнікі забяспечвалі камфорт майстру, локаць не ўпіраўся аб востры край стала, таксама гэта дазваляла эканоміць прастору – для майстра з вялікім наборам прылад гэта вельмі важна. Для працы зборшчыкаў гадзіннікаў патрабаваўся мікраскоп, з дапамогай якога праводзіліся высокадакладныя працы. Спецыфіка працы з мініятурнымі механізмамі накладала свае патрабаванні і на асвятленне, ад якога залежала зручнасць і захаванне майстрам зроку.
Для таго, каб забяспечыць працоўнае месца «правільным» мяккім і рассеяным святлом, нельга было ўжываць стандартныя лямпы: яны давалі вельмі рэзкае святло, ад якога ўтвараліся непатрэбныя кантраставыя цені і хутка стамляліся вочы. Найболей эфектыўна асвятляла працоўны стол шырокая лямпа з мяккім і рассеяным святлом. Таксама на стале гадзіншчыка размяшчаліся прылады: пінцэты, шрубоўкі, падстаўкі і інш.
Made on
Tilda