Механізм «Луч-2361»
У 1988 г. завод пачаў вытворчасць механізма «Луч-2361» з крокавым рухавіком і кварцавым генератарам, калібрам 23 мм. Гэта былі наручныя гадзіннікі-будзільнікі, якія выдавалі гукавы сігнал ва ўсталяваны час. Былі зняты з вытворчасці ў 2003 г.
У 80-я гг. Мінскі гадзіннікавы завод выпускаў і мініятурныя гадзіннікі-будзільнікі на механізмах «Луч-18502», «Луч-18511». Механізм «Луч-18502» выходзіў на 16 рубінавых камянях з працягласцю ходу ад поўнай заводкі спружыны – не меней за 33 гадзіны. Будзільнік быў забяспечаны электрычным сігнальным устройствам, што працуе ад батарэйкі 1,5 В.
З некаторымі дапрацоўкамі вырабляўся механізм «Луч-18511». Ён выходзіў на 16 рубінавых камянях з працягласцю ходу ад поўнай заводкі спружыны – не меней за 35 гадзін. Азнакай палепшанай якасці было арыгінальнае вырашэнне, якое тады не мела аналагаў у СССР: наяўнасць падсветкі і магчымасць выбару мелодыі. Электрычная сігнальная прылада магла прайграваць тры мелодыі і перарывісты сігнал. Наяўнасць адкідной падстаўкі дазваляла скарыстаць будзільнік і як настольны, і як дарожны, што пашырала яго спажывецкія якасці (14).
Made on
Tilda