Механiзмы "Луч-3045", "Луч-3055"
Механізм «Луч-3045»
Беларускія гадзіншчыкі імкнуліся ісці ў нагу з сусветнымі вытворцамі. У 1970-х гг. на сусветным рынку з’явіліся гадзіннікі на новых прынцыпах дзеяння – электрамеханічныя і электронныя. Гэтыя гадзіннікі маюць вялікую перавагу ў параўнанні з механічнымі. У іх вышэй дакладнасць ходу і адпадае патрэба штодзённага завода гадзіннікаў. Мінскі гадзіннікавы завод у ліку першых прадпрыемстваў у былым СССР пачаў даследчыя і канструктарскія працы па стварэнні канструкцый электронных і электронна-механічных гадзіннікаў. У снежні 1964 г. выдадзены загад пра арганізацыю вытворчасці электрамеханічных наручных гадзіннікаў. У 1971 г. былі выраблены доследныя ўзоры электронна-механічных гадзіннікаў з балансавым рухавіком «Луч-3045». У 1973 г. пачалася пастаўка гандлёвым арганізацыям. Гадзіннікі выпускаліся ў невялікіх колькасцях.

Механізм «Луч-3055»
Гадзіннікі з механізмам «Луч-3055» – гэта мужчынскія наручныя электронна-механічныя гадзіннікі з балансавым рухавіком з сінхранізацыяй частасці ваганняў балансу з дапамогай кварцавага стабілізатара. У 1974 г. па распрацаванай тэхналогіі выраблена спробавая партыя дэталяў і вузлоў электронна-механічных мужчынскіх гадзіннікаў з цэнтральнай секунднай стрэлкай, супрацьударным устройствам, падвойным календаром імгненнага дзеяння «Луч-3055». Гадзіннікі былі здадзены на выпрабаванні ў Навукова-даследчы інстытут гадзіннікавай прамысловасці СССР. З 1975 г. праводзілася праца па падрыхтоўцы выпуску гадзіннікаў, у жніўні 1976 г. пачалося асваенне дэталяў і вузлоў. У красавіку 1977 г. праведзены дзяржаўныя выпрабаванні і да канца года на склад было здадзена 2350 адзінак. У 1978 г. выраблена ўжо 49 тысяч «Луч-3055». Да «Алімпіяды-80» Мінскім гадзіннікавым заводам было распрацавана 14 новых вонкавых афармленняў гадзіннікаў «Луч» з алімпійскай сімволікай, у тым ліку настольныя гадзіннікі з падвойным календаром у чырвоным і зялёным карпусах (8).
Made on
Tilda