Механізм «Луч-1809»
Попыт на жаночыя гадзіннікі, асабліва малога калібру, рэзка зменшыўся. Тым часам у моду ў жанчын сталі ўваходзіць буйнагабарытныя гадзіннікі. У 1965 г. была пачата праца па стварэнні новых жаночых гадзіннікаў з дакладнасцю ходу +/-30 секунд у суткі, што адпавядала гадзіннікам 1-га класа дакладнасці для механічных гадзіннікаў. Тым часам быў распрацаваны механізм жаночых наручных гадзіннікаў «Луч-1809» дыяметрам 18 мм з цэнтральнай секунднай стрэлкай і супрацьударным устройствам. Па тэхнічных характарыстыках падобныя гадзіннікі не вырабляліся ў краіне, яны адпавядалі сусветнаму ўзроўню. Серыйная вытворчасць гадзіннікаў «Луч-1809» была наладжана ў 1968 г. А з 1977 г. выпускаліся з дзяржаўным «Знакам якасці».
Механізмы «Луч-1814», «Луч-1815», «Луч-1816»
Механізм «Луч-1809» стаў базай для наступных механізмаў:
• з календаром «Луч-1814»,
• аўтападзаводам «Луч-1815»,
• календаром і аўтападзаводам «Луч-1816».
Выпуск гадзіннікаў «Луч-1814» з календаром быў пачаты ў 1969 г. За год было выпушчана 1212 адзінак. У 1972 г. выпушчаны гадзіннікі з аўтападзаводам «Луч-1815». Першая партыя гадзіннікаў з аўтападзаводам і календаром «Луч-1816» была выпушчана ў 1972 г.
Гадзіннікі Мінскага гадзіннікавага завода былі прэзентаваны на шматлікіх прамысловых выставах таго часу. У 1974 г. на Лейпцыгскай выставе заводам дэманстраваліся гадзіннікі з механізмам «Луч-1816». Высокая дакладнасць ходу, каляндар імгненнага дзеяння, аўтаматычны завод спружыны і сучасны дызайн прыцягнулі вялікую ўвагу ўдзельнікаў выставы. За высокі тэхнічны ўзровень распрацоўкі і асваенне ў вытворчасці гадзіннікаў «Луч-1816» завод быў узнагароджаны Дыпломам кірмашу і Залатым медалём (7). Гадзіннікі карысталіся вялікім попытам у пакупнікоў у краіне і за мяжой.