Уладзімір Мулявін
Лімітаваная калекцыя «Уладзімір Мулявін» выйшла ў студзені 2026 г. да 85-годдзя легенды беларускай сцэны. Уладзімір Мулявін – чалавек, дзякуючы якому беларускую музыку сталі ведаць ва ўсім свеце. Яго творчасць стала часткай нацыянальнай культуры, а яго імя – знакам цэлай эпохі. Калекцыя «Асоба» створана ў знак павагі і памяці. Дызайн гадзіннікаў заснаваны па матыве гітары Уладзіміра Мулявіна, інструмента, з якога нарадзілася музыка пакалення. Залацістыя адценні падкрэсліваюць значнасць фігуры, а задняя накрыўка ўпрыгожана рэльефным гравіраваннем партрэта Уладзіміра Мулявіна і культавым тэкстам: «Песняры – это образ мысли. Жизни. Мышления». У лімітаванай серыі выпушчана 300 асобнікаў гадзіннікаў са швейцарскім кварцавым механізмам «Ronda».