Беларускія гарада
Мінскі гадзіннікавы завод выпусціў некалькі лімітаваных калекцый, прысвечаных беларускім гарадам: Гродна, Брэст, Гомель і Магілёў.

Гомель
У 2018 г. завод выпусціў лімітаваную калекцыю, прысвечаную аднаму са старажытных гарадоў Беларусі – Гомелю. На цыферблаце гадзінніка нанесены сімвал горада – рысь. У калекцыі выпушчана дзве мадэлі па 100 адзінак на механізме «Луч-1801.1».

Гродна
У 2019 г. выйшла лімітаваная калекцыя, прысвечаная Гродна – старадаўняму гораду над Нёманам. Дызайн цыферблата нагадвае старадаўні вежавы гадзіннік на гродзенскім Фарным касцёле. На вечку корпуса выгравіраваны Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Фара Вітаўта), які знаходзіўся ў самым сэрцы горада і служыў вернікам больш за 500 гадоў. Калекцыя выпушчана ў колькасці 150 штук на механізме «Луч-1801.1».

Брэст
У 2019 г. Брэст святкаваў сваё 1000 – годдзе. Мінскі гадзіннікавы завод выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную гэтай важнай падзеі. На геральдычным сінім цыферблаце бачна гравюра панарамы старажытнага Брэст-Літоўска. Храмаваная стрэлка ў форме стралы адсылае да гарадскога герба, па крузе цыферблата нанесена «рэйкавая» шкала, якая гаворыць пра ўнікальны Брэсцкі чыгуначны вузел. Гадзіннікаў было выпушчана 100 адзінак на механізме «Луч-1801.1».

Магілёў
Лімітаваная калекцыя 2020 г. прысвечана гораду на маляўнічых берагах Дняпра – Магілёву. На заднім вечку гадзіннікаў выгравіраваны герб горада – тры срэбраныя вежы, у адкрытых варотах знаходзіцца срэбраны рыцар у даспехах з паднятым над галавой мячом. Ён жа намаляваны і на цыферблаце. Бранзалет гадзінніка нагадвае рыцарскую кальчугу. У калекцыі выпушчана дзве мадэлі па 100 штук на механізме «Луч-1801.1».
Made on
Tilda