Максім Багдановіч, Алаіза Пашкевіч

Лімітаваная серыя 2026 г., створаная ў гонар двух выбітных дзеячаў беларускай культуры: Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Два лёсы – адна мара: захаваць мову, якую робіць народ народам. Калекцыя гадзіннікаў з глыбокім сэнсам, дзе кожная мадэль напамінае пра сілу беларускага слова. Дзве мадэлі – мужчынская і жаночая.
«Максім Багдановіч» – стрыманая, інтэлектуальная, як і яго вершы. Дакладнасць формы, гармонія думкі і руху. Яго творчасць – гэта спалучэнне яснасці думкі і музычнасці слова, традыцыі і мадэрну. У яго атрымалася паказаць, што мова можа быць мовай літаратуры, мастацтва і духоўных вышынь.
«Алаіза Пашкевіч (Цётка)» – светлая, лірычная, поўная паэтычнай сілы і пяшчоты. Яе слова – голас спачування і літасці, веры ў тое, што культура – шлях да волі. Цётка адкрыла новае вымярэнне беларускай літаратуры – жаночае, грамадзянскае, духоўнае. Яе творы гучалі як маніфест веры ў будучыню беларускага народа.
Кожны з гадзіннікаў дапоўнены дзвюма папружкамі: светлай з вышыўкай, што адсылае да традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; цёмнай з цісненнем – больш стрыманай і ўніверсальнай. Серыя выпушчана тыражом у 400 асобнікаў (200 кожнай мадэлі) на механізме «Луч-1801.1».
Made on
Tilda