Гадзіннік-хранометр
З калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
Кішэнны гадзіннік-хранометр з функцыямі календара, секундамера, паказальніка дзённага і начнога часу. Германія, пачатак XX ст. Хранометры – гэта гадзіннікі з асабліва дакладным ходам, які прайшлі абавязковую сертыфікацыю, якая праводзіцца афіцыйным швейцарскім інстытутам хранаметрыі COSC (Controle Officiel Suisse des Chronometres). Кожны хранометр тэстуецца індывідуальна і пасля ўсіх выпрабаванняў атрымвае сертыфікат адпаведнасці «Bulletin du marche».
Primat
З калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
Кішэнны гадзіннік з бакавой секунднай стрэлкай. Фірма «Primat», Швейцарыя, 1930–1939 гг.
Citizen
З калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
Японская гадзіннікавая кампанія «Citizen» была заснавана ў 1930 г. на базе інстытута распрацоўкі гадзіннікаў «Shokosha Watch Research Institute», што дзейнічае з 1918 г. У 1931 г. кампанія распрацавала першыя наручныя гадзіннікі, у 1952 г. выпусціла першыя японскія гадзіннікі з календаром. Іх прадукцыя паступова асвойвала рынак Амерыкі і іншых краін, і да 1980 г. Японія паднялася на другое месца ў свеце па вытворчасці гадзіннікаў, саступаючы толькі Швейцарыі. У перыяд вялікай папулярнасці кварцавых гадзіннікаў у 1970-х фабрыка пачала вытворчасць кварцавых рэзанатараў. У 1986 г. кампанія «Citizen» абышла свайго галоўнага японскага канкурэнта, «Seiko», і стала самым буйным вытворцам гадзіннікаў у свеце. Акрамя вытворчасці гадзіннікаў кампанія вырабляла прынтары, дыскаводы, каляровыя вадкакрысталічныя тэлевізары і інш. У 2007 г. пачалася рэарганізацыя кампаніі, усе накіраванні якой з’ядналіся ў холдынг Citizen Holdings Co., Ltd.