Брэсцкая крэпасць

Лімітаваная калекцыя «Брэсцкая крэпасць» прысвечана тым, хто прыняў першы ўдар і не зварухнуўся. 22 чэрвеня 1941 г. – дата, якая назаўжды засталася ў сэрцах нашых сем’яў і ўсяго народа. Калекцыя «Брэсцкая крэпасць» нясе важную місію: частка сродкаў ад продажу будзе скіравана на падтрымку ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»». У дызайне гадзіннікаў адлюстраваны ключавыя знакі цытадэлі: цыферблат выкананы ў выглядзе складанага рэльефнага ландшафту, што нагадвае карту мясцовасці. Галоўны сэнсавы акцэнт – ажурны контур Брэсцкай крэпасці з яе вядомымі абрысамі. Вонкавае кола цыферблата стылізавана пад мерлоны – характэрныя зубцы сценаў крэрасці, якія фармуюць сілуэт цытадэлі. Цэнтральная частка цыферблата адкрывае механізм – сімвалічнае «сэрца крэпасці». Папружка – масіўны скураны напульснік цёплых карычневых адценняў. Яго дызайн адсылае да рэтраэстэтыкі і гістарычнага характара мадэлі. Калекцыя пададзена дзвюма мадэлямі на механізме «Луч-1801.1» (агульны тыраж 400 асобнікаў): срэбныя (200 асобнікаў) – корпус адсылае да халоднай вайсковай сталі і суровай фактуры бетонных умацаванняў, чырвонае золата (200 асобнікаў) – высакароднае цёплае адценне напамінае водбліскі Вечнага агню і падкрэслівае мемарыяльны характар мадэлі.
Made on
Tilda