З калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
У 1847 г. гадзіннікавы майстар Густаў Бэкер адкрыў майстэрню, якая пазней ператварылася ў фабрыку. У 1875 г. германскі імператар Вільгельм I заказаў у Бэкера 300 тысяч гадзіннікаў для каралеўскага двара. У 1885 г. было выраблена 500 тысяч гадзіннікаў у гонар рэйхсканцлера Бісмарка. Гадзіннікавая справа Бэкера ператварылася ў самую буйную гадзіннікавую фабрыку ў Еўропе. Высокая якасць і дакладнасць ходу гадзіннікаў фабрыкі «Gustav Becker» заваявалі нямала ўзнагарод і сертыфікатаў на выставах у Лондане, Парыжы, Вене, Сіднэі, Мельбурне, Берліне і інш. Пасля смерці Густава Бэкера кампанію ўзначаліў яго сын Паўль. Тым часам адбылося аб’яднанне нямецкіх і швейцарскіх майстроў, а гадзіннікавая вытворчасць перамясцілася ў Швейцарыю. У 1930-я гг. адбылося зліццё «Gustav Becker» і «Junghans Clockmaking». Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны кампанія спыніла вытворчасць насценных гадзіннікаў. Традыцыі, якія былі закладзеныя яшчэ ў XIX ст., дазволілі на сучасным этапе адрадзіць майстэрства «Gustav Becker» ужо ў наручных гадзінніках.