Волат, Давід Гарадзенскі, Канстанцін Астрожскі, Міхал Глінскі
Волат
Лімітаваная калекцыя «Волат» (асілак) 2018 г. – гэта адлюстраванне беларускай адвагі. Гадзіннікі нагадваюць даспехі рыцараў: надзейныя і бескампрамісныя. Для сапраўдных абаронцаў беларускай зямлі. У гонар славутых воінаў і дзяржаўных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага былі распрацаваны тры лімітаваныя серыі: Давід Гарадзенскі, Міхал Глінскі, Канстанцін Астрожскі.

Давід Гарадзенскі – мужны воін, палкаводзец, які вызначыўся тым, што ні разу не пацярпеў паразы ў баі. Давід быў абаронцам, пры жыцці якога вораг ні разу не ступаў на тэрыторыю Гродна.
Канстанцін Астрожскі – Вярхоўны гетман Вялікага Княства Літоўскага, кашталян віленскі, ваявода троцкі. Ён стаў шырока вядомы сваімі дзяржаўнымі справамі і ваеннымі перамогамі. Асабліва вядома яго перамога над маскоўскім войскам у бітве пад Оршай (адна з буйнейшых бітваў у гісторыі Еўропы XVI ст).
Міхал Глінскі – дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пад кіраўніцтвам Міхала Глінскага ў бітве пад Клецкам у 1506 г. войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла войска Крымскага ханства на чале з сынам Менглі-Гірэя Біці і Бурнашам. Бітва пад Клецкам стала самай значнай паразай татараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Асаблівасці калекцыі: корпус і бранзалет з нержавеючай сталі, трывалае сапфіравае шкло, воданепранікальнасць 10 бар, кварцавы механізм «Miyota». У камплекце две дадатковыя папружкі, якія дазваляюць сучасным беларускім героям мяняць аблічча і стыль сваіх гадзіннікаў.
Made on
Tilda