У гонар 105-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы брэнд «Луч» выпусціў сумесную лімітаваную калекцыю «Паўлінка». Спектакль «Паўлінка» – гэта візітная картка тэатра, нязменны сімвал беларускай культуры. «Паўлінка» з’яўляецца помнікам нематэрыяльнай культурнай спадчыны і застаецца самым чаканым спектаклем кожнага сезона.
Гадзіннікі калекцыі – гэта сімвал далучэння да гісторыі беларускага тэатра, дзе традыцыя і сучаснасць сустракаюцца на адной сцэне. У калекцыі выпушчана па 105 наручных гадзіннікаў кожнай мадэлі на механізме «Луч – 1801.1» і 105 будзільнікаў.