Навагоднія будзільнікі
Кожны год завод выпускае лімітаваную калекцыю навагодніх будзільнікаў. У 2022 г. прадстаўлена два дызайны будзільнікаў з рымскімі лічбамі ў чырвоным і крэмавым колерах колькасцю па 100 адзінак.
Дызайн будзільнікаў 2023 г. быў натхнёны эстэтыкай Славянскага традыцыйнага свята Каляда: на цыферблаце намалявана Калядная зорка. Выпушчана дзве мадэлі будзільнікаў па 100 штук у чырвоным і блакітным колерах.
Навагоднія будзільнікі 2024 г. натхнёныя сімвалам Новага года – вежавымі гадзіннікамі. Цыферблат выкананы ў гатычным стылі, з даданнем зімовых элементаў – сняжынак і марозных узораў на шкле, якія ствараюць дадатковую ўтульнасць і атмасферу. У калекцыі выйшла чатыры дызайны будзільнікаў па 100 эксзэмпляраў.
На цыферблатах калекцыі будзільнікаў 2025 г. намаляваныя маркі, што надае ім асаблівы настрой. Было выпушчана дзве мадэлі – у чырвоным і ў чорным корпусе па 100 адзінак.
Made on
Tilda