Добрыя малюнкi
Мінскі гадзіннікавы завод бярэ ўдзел у дабрачынных акцыях. Напрыклад, супрацоўнічае з арганізацыяй SOS-Дзіцячыя вёскі ў Беларусі (таварыства, якое ўзяло на сябе ўсе клопаты, звязаныя з выхаваннем дзяцей-сірот). У рамках адной з акцый была выпушчана лімітаваная калекцыя «Добрыя малюнкі», дзе за аснову выяў на цыферблатах былі ўзяты малюнкі дзяцей. Лімітаваная калекцыя «Добрыя малюнкi» – гэта асаблівая дзіцячая калекцыя, якая мае глыбокі сэнс. Частка выручаных сродкаў ад продажу гадзіннікаў была накіравана ў фонд дапамогі арганізацыяй SOS-Дзіцячыя вёскі ў Беларусі. Гадзіннікі выйшлі на кварцавым механізме «Miyota».
Made on
Tilda