Кропкi часу
Лімітаваная калекцыя «Кропкi часу» 2023 г. – гэта калекцыя завода «Луч» і кампаніі А-100, прысвечаная Дню беларускага пісьменства (першая нядзеля верасня), якая складаецца з трох мадэляў гадзіннікаў і будзільнікаў. Натхненнем паслужыла наша родная мова з яе неверагодна багатай разнастайнасцю дыялектаў. Яны падобныя кропкам на карце, раскіданым па тэрыторыі нашай краіны. Так, на шкле размешчаны ўнікальныя ці найболей ужывальныя дыялекты кожнага рэгіёна, а на цыферблаце акрэслены межы Беларусі. Арыгінальная выява дапаўняецца злучэннем стрэлкі гадзінніка з кропкай на цыферблаце ў выглядзе літары «i». Гэта калекцыя, як люстэрка, адлюстроўвае самабытнасць нашай роднай беларускай мовы. У калекцыі была выпушчана па 100 гадзіннікаў кожнай мадэлі на механізме «Луч-1801.1».
Made on
Tilda