Луч x MIO
Лімітаваная калекцыя брэнда «Луч» і мастака МІО была выпушчана ў 2022 г. Галоўнай асаблівасцю калекцыі сталі яскравыя ілюстрацыі, створаныя мастаком Кірылам Міхаленкам адмыслова для гадзіннікавага завода «Луч». У калекцыі «Луч x МІО» прэзентаваны тры мадэлі гадзіннікаў з рознымі ілюстрацыямі: «Сёмуха», «Пераўвасабленне» і «Готыка». У камплекце да кожнай мадэлі ідзе зменная папружка, вырабленая з натуральнай скуры, на задняй накрыўцы выгравіраваны лагатып мастака. Кожнай мадэлі выпушчана па 50 экзэмпляраў на кварцавым механізме «Miyota».
Made on
Tilda