Луч x ZNWR
Лімітаваная калекцыя «Луч» і ZNWR 2021 г. выйшла ў калабарацыі з брэндам адзення ZNWR. У серыі прадстаўлены мадэлі гадзіннікаў у двух колерах – чорным і белым. Галоўнай асаблівасцю калекцыі з’яўляецца поўная адсутнасць элементаў, апроч адной стрэлкі. У кожным камплекце гадзіннікаў дзве зменныя папружкі белага і чорнага колеру. Аднастрэлачнікі працуюць на легендарным механізме «Луч-1801.1». У калекцыі было выпушчана па 150 гадзіннікаў кожнай мадэлі.
Made on
Tilda