65 гадоў, 70 гадоў
65 гадоў
Лімітаваная калекцыя «65 гадоў» выйшла ў гонар юбілею Мінскага гадзіннікавага завода ў 2018 г. Калекцыйная партыя была выпушчана сімвалічным тыражом у 65 штук. Усе гадзіннікі маюць персанальны нумар з адпаведным гравіраваннем на накрыўцы. Кожны ўладальнік гадзінніка аўтаматычна робіцца членам элітнага клуба ўласнікаў калекцыйных мадэляў «Луч». Унутры гадзіннікаў працуе адноўлены нашымі майстрамі легендарны механізм «Луч-2209». Накрыўка гадзіннікаў выканана са шкла (скелетон), што дазваляе назіраць за працай механізма.

70 гадоў
Лімітаваная калекцыя «70 гадоў» выпушчана да юбілейнай даты завода «Луч» у 2023 г. Калекцыя прадстаўлена двума дызайнерскімі рашэннямі, у корпусе дыяметрам 35 і 41 міліметр. Кожная мадэль выйшла абмежаваным тыражом – усяго 70 штук. Унутры гадзіннікаў працуе адноўлены майстрамі Мінскага гадзіннікавага завода механізм на 17 рубінавых камянях «Луч-1809», што забяспечвае дакладнасць і надзейнасць ходу.
Made on
Tilda