Фарбы свету, Марцірос Сар’ян, Ван Гог, Густаў Клімт, Васіль Кандзінскі
Фарбы свету
Лімітаваная калекцыя «Фарбы свету» паўтараецца з года ў год і дэманструе яркія гадзіннікі з творамі вядомых сусветных мастакоў.

Марцірос Сар’ян
Лімітаваная серыя «Марцірос Сар’ян» 2022 г. створана па матывах карцін армянскага мастака Марціроса Сар’яна. На цыферблатах размешчаны фрагменты яго карцін «Макі і рамонкі», «Казка», «Арменія» і «Лотас». Гадзіннікі з фрагментам карціны «Арменія» адлюстроўваюць стракатыя абрысы зямлі і яркія сілуэты вяршынь Армянскага сугор’я. Карціну «Лотас» ён ствараў пад уражаннем ад багацця расліннага свету Егіпта. «Казка» – апошняя маляўнічая праца мастака, якую ён напісаў у 1971 г. ва ўзросце 91 года. У карціне замкнёны сэнс жыцця, уся яе прыгажосць і цыклічнасць, а таксама месца ў ёй чалавека. Як і карціны мастака, цыферблаты яркія і каларытныя. На вонкавым баку папружак выціснуты подпіс мастака. У серыі выпушчана па 100 гадзіннікаў у кожным дызайне на кварцавым механізме «Miyota».

Ван Гог
Лімітаваная серыя «Ван Гог» 2023 г. прадстаўлена 4 мадэлямі гадзіннікаў, кожная з якіх прысвечана адной са знакамітых карцін Вінсэнта Ван Гога: «Зорная ноч», «Аўтапартрэт у саламяным капелюшы», «Расквітнелыя галінкі міндалю» і «12 сланечнікаў у вазе». Цыферблаты яркія і насычаныя як колеры карцін Ван Гога. На вонкавым баку шматкаляровых папружак нанесены ціснёны подпіс мастака. У серыі выпушчана чатыры мадэлі гадзіннікаў тыражом па 100 штук кожнай на кварцавым механізме «Miyota».

Густаў Клімт
Лімітаваная серыя «Густаў Клімт» 2024 г. прысвечана выбітнаму аўстрыйскаму мастаку Густаву Клімту. Прадстаўлены чатыры ўнікальныя мадэлі, натхнёныя самымі вядомымі карцінамі майстра: «Пацалунак», «Юдыф», «Дама з веерам» і «Дзевы». Кожная мадэль гадзіннікаў увасабляе непаўторны стыль і глыбіню творчасці Клімта. Дызайн цыферблатаў з дадзенай калекцыі – сапраўдны твор мастацтва, які будзе цешыць і натхняць. У серыі выпушчана чатыры мадэлі гадзіннікаў тыражом па 100 штук кожнай на кварцавым механізме «Miyota».

Васіль Кандзінскі
Лімітаваная серыя «Васіль Кандзінскі» выйшла ў 2025 г. Гадзіннікі гэтай калекцыі – даніна павагі вялікаму майстру абстракцыі і спроба перадаць мову яго жывапісу праз форму, колер і рух часу. Матэрыялы папружак, гравіраванне з подпісам мастака і шмат што іншае – усё гэта было абрана невыпадкова. Прадумана да мізэрных нюансаў, каб адлюстраваць дух палатна і філасофію аўтара. Кожная мадэль калекцыі як выстава, як мініяцюрная галерэя, у якой час і мастацтва сплятаюцца ў адзін візуальны код. У серыі выпушчана чатыры мадэлі гадзіннікаў «Кампазіцыя VIII», «Кампазіцыя X», «Квадраты з канцэнтрычнымі коламі», «Сіняе» тыражом па 200 штук кожнай на кварцавым механізме «Miyota».

Made on
Tilda