Мова, ДЗ / ДЖ, Зорка Венера , Янка Купала, Пімен Панчанка, Янка Брыль, Пятрусь Броўка, Максім Танк, [ЖЫ] / [ШЫ], Уладзімір Караткевіч.
Мова
Калекцыя «Мова» выходзіць кожны год 21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы і з’яўляецца адлюстраваннем любові да роднай культуры, гісторыі і традыцый. Кожны год серыі «Мовы» змяняюцца і здзіўляюць новымі дызайнамі.

ДЗ / ДЖ
У 2019 г. выйшла серыя аднастрэлачнікаў «ДЗ», «ДЖ», якая была прысвечана дыграфам беларускага алфавіта «дз», «дж». У канцэпцыю ўкладалася ідэя парных гадзіннікаў: «ДЖ» – джэнтльмен, «ДЗ» – дзяўчына». Гадзіннікі выйшлі колькасцю па 100 штук кожнага дызайну на механізме «Луч-1801.1».

Зорка Венера
Для серыі «Зорка Венера» 2020 г. крыніцай натхнення стаў аднайменны верш Максіма Багдановіча. Сапраўдны шэдэўр любоўнай лірыкі, верш пранізаны адменнай цеплынёй, шчырасцю, моцным пачуццём. Гадзіннікі выйшлі колькасцю па 200 адзінак у кожным выкананні на ўласным кварцавым механізме «Луч-2356».

Янка Купала
Лімітаваная серыя «Янка Купала» 2021 г. была створана па матывах унікальнага музейнага экспаната Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы. У музеі захоўваюцца наручны гадзіннік, якія насіў класік беларускай літаратуры. Гэта адмысловая эвалюцыя прадмета, развіццё візуальнай і тэхнічнай тэм. Гадзіннікі выйшлі ў колькасці 200 адзінак на кварцавым механізме «Miyota».

Пімен Панчанка
У 2022 г. мінула 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, да гэтай даты завод выпусціў лімітаваную серыю «Пімен Панчанка». За аснову дызайну быў узяты першы зборнік вершаў – «Упэўненасць» 1938 г., дзе паэт апявае прыгажосць і багацце роднай зямлі. Вільгацеўстойлівы сталёвы корпус гадзіннікаў нагадвае форму корпуса эпохі маладосці паэта. На цыферблаце – назва першага зборніка «Упэўненасць», на вечка – урывак верша «Родная мова». У серыі выйшылі дзве мадэлі па 150 адзінак на кварцавым механізме «Miyota».

Янка Брыль, Пятрусь Броўка, Максім Танк
Лімітаваная серыя 2023 г. натхнёная беларускімі пісьменнікамі – гэта Янка Брыль, Максім Танк і Пятрусь Броўка. Кожны з іх на сваім прыкладзе паказаў, наколькі велічна можа гучаць беларуская мова, і як прыгожа яна можа выглядаць на паперы. Асабліва літара «ў», індывідуальны стыль напісання якой вылучае пісьменнікаў сярод іншых дзеячаў беларускай культуры. У рамках серыі тры мадэлі гадзіннікаў, кожная з якіх выпушчана ў колькасці 70 экзэмпляраў. Гадзіннікі працуюць на механізме «Луч-1801.1», папружка выканана з цісненнем подпісу кожнага пісьменніка.

[ЖЫ] / [ШЫ]
Лімітаваная серыя 2024 г. прысвечана складам беларускага алфавіта [жы] і [шы]. Цыферблат выкананы ў выглядзе незвычайнага ўзору, разглядзеўшы які можна ўбачыць беларускія словы са спалучэннем «жы», «шы». Нумарацыя лічбаў выканана літарамі, у тэматыцы калекцыі «Мова». На вечку гадзінніка змешчаны ўзор беларускай вышыўкі. У серыі было выпушчана 100 гадзіннікаў кожнай мадэлі на механізме «Луч-1801.1».

Уладзімір Караткевіч
Лімітаваная серыя 2025 г. прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Гадзіннікі выкананы ў лепшых класічных традыцыях і адлюстроўваюць характар пісьменніка. Нязломная фігура, залатое сэрца, удумлівы позірк. Унутры гадзіннікаў працуе легендарны механізм «Луч-2209», цыферблат упрыгожаны цытатай Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак». Творчасць Уладзіміра Караткевіча адыграла важную ролю ў развіцці беларускай культуры і нацыянальнай самасвядомасці. Ён стаў сімвалам беларускай літаратуры. Гадзіннікі былі выпушчаны ў 95 асобніках.
Made on
Tilda