Абярэг
Лімітаваная калекцыя «Абярэг» выйшла ў 2016 г. колькасцю па 111 адзінак у двух дызайнах на механізме «Луч-1801.1». Саламяны павук на цыферблаце гадзіннікаў – самы загадкавы з усіх засцярогаў Беларусі. Спрадвеку лічылася, што па-майстэрску сплецены павук убірае ў сябе нячыстую сілу, і таму абярэг вывешваўся ў самых «ганаровых» месцах: у куце хаты, над галовамі маладых у час вяселля ці над калыскай немаўлятка. Выява саламянага павука ўпрыгожвае цыферблат гадзіннікаў і з’яўляецца адмысловым талісманам для свайго ўласніка.
Made on
Tilda