Механізм «Луч-1956»
Аб’яднанне дасягненняў навукі і практычнага досведу дазволіла значна пашырыць вытворчасць новых канструктарскіх распрацовак і павялічыць тэхнічны ўзровень. Ліквідавалі недахопы папярэдніх кварцавых механізмаў і вырабілі ўдасканалены механізм «Луч-1956». У 1980 г. была пачата распрацоўка канструкцыі кварцавых электронна-механічных гадзіннікаў з крокавым рухавіком. У гадзінніках «Луч-1956» ужыта мікрасхема (ВІС) «Дэбют-1», распрацаваная НВА Інтэграл і вырабленая на эксперыментальнай пляцоўцы Мінскага гадзіннікавага завода. У 1981 г. гадзіннікі «Луч-1956» былі ўзнагароджаны «Вялікім залатым медалём» на міжнароднай выставе ў Плоўдзіве (Балгарыя) за высокі тэхнічны ўзровень распрацоўкі механізма і эстэтычныя дадзеныя вонкавага афармлення. Таксама завод выпускаў спецыялізаваную прадукцыю, напрыклад, гадзіннікі «медычныя» са шкалой для вымярэння пульсу (9).
Механізм «Луч-2356»
У 1984 г. завод пачаў вытворчасць кварцавага механізма «Луч-2356», які вырабляецца дагэтуль. Механізм з крокавым рухавіком і кварцавым генератарам. Сярод мадэляў «Луч-2356» вылучаюцца гадзіннікі для людзей са слабым зрокам і невідушчых, пры адкрыцці вечка якіх чалавек мог намацаць размяшчэнне стрэлак (10). У 1987 г. Мінскі гадзіннікавы завод выпусціў гадзіннікі для палярнікаў з адмысловай геаграфічнай шкалой, якія былі прысвечаны 50-годдзю першага беспасадкавага пералёту экіпажа Валерыя Чкалава з СССР у ЗША ў 1937 г. (11). Таксама экспануюцца гадзіннікі з надпісам «літый» – гэта кварцавыя гадзіннікі з батарэйкай вялікага памеру на 3 В, звычайныя батарэйкі маюць ёмістасць 1,5 В. Гэтыя гадзіннікі маглі хадзіць з такой батарэйкай каля 3 гадоў (12).
Механізм «Луч-2350»
У 1984 г. пачалася вытворчасць кварцавага механізма «Луч-2350». Гэта быў механізм з крокавым рухавіком, стрэлачнай індыкацыяй, з цэнтральнай секунднай стрэлкай і падвойным календаром імгненнага дзеяння (дзень месяца, дзень тыдня). На гэтым механізме выходзілі «шахцёрскія» гадзіннікі, якія зачыняліся адмысловай накрыўкай для абароны шкла ад пашкоджанняў (13). З гэтым механізмам у 1988 г. вышлі гадзіннікі «вечны каляндар», які разлічаны да 2036 г. Механізм «Луч-2350» быў зняты з вытворчасці ў 2003