Зара

Лімітаваная калекцыя «Зара» прысвечана 70-годдзю першай легендарнай мадэлі, з якой пачалася гісторыя Мінскага гадзіннікавага завода і ўсёй беларускай гадзіннікавай вытворчасці. Абноўленая калекцыя яднае гістарычную спадчыну і сучасны дызайн. У аснове мадэляў ужываецца механічны калібр 1801.1, прадаўжальнік традыцыі класічных механізмаў брэнда «Луч». Вонкавае афармленне гадзіннікаў змянілася. Асобная ўвага нададзена прапорцыям і эстэтыцы арыгінальных гадзіннікаў. Корпус і бранзалет-краб выкананы з нержавеючай сталі з сацінаванай паверхняй. Цыферблат паўглянцавы белага колеру, выкананы ў тэхніцы дэкаравання гільяшэ. Гадзіннікавыя індэксы размешчаны ў нязвыклым месцы: не на цыферблаце, а на корпусе ў выглядзе дадатковых адгравіраваных выточванняў. Кожная мадэль выпушчана ў колькасці 150 асобнікаў. Лімітаваная калекцыя створана ў знак павагі да вытокаў і пачатку сучаснай беларускай гадзіннікавай школы. Гэтыя элегантныя жаночыя гадзіннікі паклалі пачатак шматгадовай традыцыі якасці і надзейнасці.
Made on
Tilda