MUSTART, UNOVIS, Vinyl, MustArt Будзільнікі, Аблічча Мінска, Зацьменне
MUSTART
MUSTART – гэта лімітаваная калекцыя, у рамках якой «Луч» выпускае гадзіннікі ў супрацоўніцтве з сучаснымі беларускімі дызайнерамі, мастакамі і дзеячамі мастацтва.

UNOVIS
Лімітаваная серыя «UNOVIS» выйшла ў 2020 г. Дызайн гадзіннікаў «UNOVIS» распрацаваны студыяй GRAFIT – пераможцам конкурсу MUSTART сярод беларускіх дызайнераў. Партнёрам праекта выступіла кампанія А1, што падтрымвае мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя з’яднання УНОВІС (#UNOVIS100). Лімітаваная серыя «UNOVIS» створана ў стылі супрэматызму. Цыферблат і стрэлкі складаюць кампазіцыю са шматкаляровых геаметрычных формаў. Кожны элемент знаходзіцца ў сталым руху і дае кампазіцыі магчымасць увесь час змяняцца цягам дня, паўтараючыся толькі два разы ў суткі. Гадзіннікі прысвечаны 100-годдзю авангарднага мастацкага з’яднання УНОВІС (Сцвярджальнікі новага мастацтва), створанага Казімірам Малевічам у Віцебску ў 1920 г. За працу гадзіннікаў адказвае механізм «Луч-1801.1». У серыі выпушчана тры мадэлі па 250 гадзіннікаў.

Vinyl
Лімітаваная серыя «Vinyl» была выпушчана ў 2021 г. Аўтар праекта Дзяніс Шарамецьеў натхніўся самым эстэтычным гукавым носьбітам – вінілавай пласцінкай, якая зноў робіцца папулярнай. У мадэлі «Vinyl» цыферблат імітуе грампласцінку, а гадзіннікавая стрэлка – танарм, дзякуючы якому прайгравальнік прайграе музыку. У мадэлі – тры віды папружак з хутказдымным мацаваннем. У серыі было выпушчана 250 гадзіннікаў на кварцавым механізме «Miyota».

Mustart. Будзільнікі
Лімітаваная калекцыя будзільнікаў 2022 г. створана па ўнікальных ілюстрацыях пераможцаў конкурсу «MustArt–2022». Кожны жадаючы мог узяць удзел у распрацоўцы дызайну будзільнікаў «Луч». Партнёрам конкурсу стала крама мастацкіх тавараў «Афістон Маркет». Колькасць работ была рэкорднай – 156. Таму замест аднаго пераможца выбралі чатыры: Наталля Грыцэня, Андрэй Савіч, Аліна Іваноўская, Андрэй Кошалёў. Кожная работа – унікальны твор мастацтва, што натхніў нас на стварэнне дадзенай калекцыі. Яркія ілюстрацыі, сакавітыя фарбы і адменнае бачанне аўтараў нікога не пакінуць абыякавым. Серыя налічвала 14 мадэляў. Кожны будзільнік выпушчаны ўсяго ў 50 асобніках. Таксама сярод пераможцаў «MustArt–2022» былі зусім юныя ўдзельнікі, для якіх была ўведзена новая дзіцячая намінацыя. Пераможцамі сталі: Дар’я Алексютовіч, Ева Гусцінская, Маргарыта Чучкевіч, Мікіта Галаўкоў, Маргарыта Івашкова, Варвара Крэсік. Серыя дзіцячых будзільнікаў складалася з 6 мадэляў па 20 экзэмпляраў.

Аблічча Мінска
Лімітаваная серыя «Аблічча Мінска» 2023 г. прысвечана архітэктуры Мінска. У яе ўваходзяць тры мадэлі гадзіннікаў аднастрэлачнікаў пад назвамі – «Панэлька», «Траецкае» і «Сталінка» (пасляваенная архітэктурная забудова праспекта Незалежнасці). Цыферблаты гадзіннікаў адлюстроўваюць знакавую архітэктуру горада. Дызайнер цыферблатаў – мастачка Ліза Хіхлушка, якая стала пераможцай конкурсу «MustArt 2023». У серыі было выпушчана па 100 гадзіннікаў кожнай мадэлі, а сэрцам гадзіннікаў стаў механізм «Луч-1801.1».

Зацьменне
Лімітаваная серыя «Зацьменне» створана па эскізе Міхала Субцэльнага – пераможца конкурсу «MustArt–2024». Гэта серыя натхнёная астранамічнай з’явай і ўключае мужчынскую і жаночую мадэлі. Кожны гадзіннік напамінае асобную планету са сваёй арбітай, характарам і візуальнай інтэрпрэтацыяй. «Зацьменне – мімалётнае дзіва, якое мы вырашылі захаваць на доўгія гады. Гэтыя гадзіннікі – машына часу, што дазваляе зноў і зноў перажываць момант захаплення гэтай астранамічнай з’явай». Дызайн мужчынскай і жаночай мадэляў аб’яднаны агульнай ідэяй – узаемадзеяннем нябесных тэл. Кожны элемент сімвалізуе гэту ўзаемасувязь, ствараючы відовішча, штоўражваюць. Да гадзіннікаў у камплекце ідуць дзве папружкі ў розных колерах. У серыі было выпушчана па 150 гадзіннікаў кожнай мадэлі на кварцавым механізме «Miyota».
Made on
Tilda