Клод Манэ
Лімітаваная серыя «Клод Манэ» 2026 г. прысвечана выбітнаму мастаку імпрэсіяністу. Сусвет Манэ – гэта прастора, дзе час цячэ мякка, расплываючыся, як святло на вадзе. Мы стварылі калекцыю, якая пераносіць вас у дзіўныя месцы, што ўбачылі вочы мастака. Кожная мадэль – гэта маленькая карціна пад сапфіравым шклом. Адценні цыферблатаў падабраны ў адпаведнасці з палітрай арыгінальнага палатна. За аснову ўзяты чатыры карціны, у якіх адлюстравана галоўная каштоўнасць прац мастака – гульня святла, лёгкасць мазкоў і рух праз колер: «Паруснік у Пці-Жэнвіл’е», «Палі цюльпанаў у Галандыі», «Уражанне. Узыходзячае сонца», «Мыс Ла Эў у Сэнт-Адрэс». У камплект уваходзяць дзве папружкі: з натуральнай скуры і з мастацкім друкам, што паўтарае тэкстуру палатна. Калекцыя выпушчана абмежаваным тыражом – па 300 асобнікаў кожнай мадэлі на кварцавым механізме «Miyota».